Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сэрцо чарамі абвіць,
Каб пуціну ў край нізнаны
Пышна ружамі укрыць?
Толькі-ж часта насьміхалісь,
Злосна зманьвалі вы нас,
Як мы шчыра давералісь,
Пакладаліся на вас!…
Ціхім ранкам, ў задуменні,
Йшоў Сымон у Божы сьвет,
Сам ні знае, што сустрэне,
Ці пакіне у ім сьлед.
Па бакох пале ляжалі,
Пападаліся гае,
І дарогу прабегалі
С ціхім гулам ручае
І шчасьліва беглі далей
Між высокіх беражкоў;
Гаманілі хвалька с хвалей,
Сьпевам роўных галасоў,
І у душу закідалі
Водклік згоды і спакой.
Іх алешыны віталі
І ад сонейка хавалі,
Стаўшы цеснаю сьцяной.
Беглі сьценкі між жытамі