Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І ў маёй ты долі горкай
Будзеш зданню дарагой,
І вы будзьце ўсе здаровы!
Будзь і ты здароў, дзядок!
Ніхай к вам з набыткам новым
Кожны зьявіцца дзянёк.»

II.

Нівядомая дарога,
Край далёкі і чужы…
Вы сулілі сэрцу многа,
Хто ўсхадзіў на рубяжы
І знайходзіў ў сабе сілы
Путы прошласьці парваць,
За парог ступіць німілы,
Долі, шчасьця пашукаць.
Вы цягнулі, вы пужалі,
І для беднай галавы
То надзеі параджалі,
То сумленнем білі вы…
У чым-жа ваша гэта сіла
Над бездольнаю душой,
Што дае ёй мах і крылы
Узьняцца сьмела над зямлёй?
І чаму вам ўлада дана