Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І далёкія зарніцы
З неба ціхаго зышлі.
А Сымон, ачараваны
Гэтай Божаю красой
І выпадкам нігаданым
Добрай ночкі веснавой,
Сам ні ведаў, што тварылось
У яго сэрцы і душы,
Што зьнячэўку налучылось
Ў прыветнай тут глушы.
То здавалось, што ўся справа
Толькі сьнілася у сьне,
Што й ні сон, а так, праява —
«Можа здань здалася мне».
Але сэрцо пачувало:
Праўду жыцця, яго пых.
На твары пячаць ляжала,
Думак сьветлых і сьвятых,
І душа зямлі ні чула,
Ні хацела здрады знаць,
Крылля — волю разгарнула,
Каб і цело ў высь падняць.
«Божэ праўды, Божэ сілы!
Ты ні кідаеш мяне,