Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Долю-жыцце хто абміне,
Што каму Бог напісаў?!
Ганна смутная хадзіла
І трымалася адна,
Жаласьць так ў ёй гаманіла,
Што аж плакала яна;
Пазірада на прысады,
У даль, затканую смугой.
Сэрцо прагнуло парады,
Ды парады німа ёй…
І ні раз глядзела Ганна
У тую сторану палёў,
Дзе сінеўся лес туманны
З-за накопаных валоў.
Ей здавалось, што Сымонка
Пэўня кінуўся туды…
Міла-ж тая ёй старонка
І музыка малады!
Нікнуў зорак блеск халодны,
І сьвятлелі небясэ,
І туманам прадусходным
Абвязаліся лясэ.
Дня вясёлаго зраніцы
Раскрывалісь па зямлі,