Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ці глынула яго цьма». —
Гаспадар сам вышаў с хаты,
Абудзіўся увесь дом;
Абышлі ўсе клеці, спраты,
Усё агледзілі кругом,
А Сымонка, як кампора,
Загубіўся і ні стаў.
— Ой, бяда-ж мне! горо, горо!
Без Сымонкі я прапаў! —
Бядаваў дзед, бядавалі
Разам з ім гаспадарэ;
Як умелі, уцяшалі
І старому абецалі
І прыхільнасьць і дарэ.
— Ці ні скрыўдзілі яго мы?
А мо‘ крыўдзіў хлопца дзед,
Што нікому нізнаёмы
У нівядомы пашоў сьвет? —
Гаспадыня разважала.
— Не, — натуры ён такой!..
Што парадзіш? Хлопцу мала,
Цесна з дзедавай сумой.
Хлопец здольны — ні загіне! —
Гаспадар ёй адказаў: