Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На торп к дзёду с-пад шчыцінкі,
І ў палосцы залатой
Мілліёнамі пылінкі
Закружыліся, як рой;
Пташкі-ластаўкі ляталі
То на двор, то са двара,
Над гнязьдзечкамі снавалі
І так міла шчабеталі,
Як бы зычылі дабра.
Зьлез дзед с торпу ў замешанні —
Дзе-ж падзеўся той Сымон?
Ці дзе ходзіць с пазарання
Ніпаседа — ветрагон?
Абышоў дзед двойчы клуню,
Клікнуў раз, другі — німа!
І напала на дзядуню
Ніадвязная дума…
Аж выходзіць гаспадыня.
— «А дзе-ж, дзедка, твой хлапчук?»
— «Мабыць зьбег: німа ў адрыне,
Я-ж без хлопца, як без рук!
Абышоў я усю гасподу —
Нідзе почуту німа,
Як бы хлопец кануў ў воду,