Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У хаці, пэўня, паўставалі,
А мы… брыдка, брат, — ўставай!
Помніш, як нас частавалі?
Хоць падзяку людзям дай! —
Рана дзед-жабрак ўсхапіўся,
Зьвязваў торбы, хлопца зваў.
— Дзе-ж ты, жэўжык, прытуліўся? —
Дзед спаважна разважаў.
Азірнуўся ён зьдзіўлёна, —
Цопаць дзед рукой пачаў —
Ні чуваць нідзе Сымона.
«Дзе-ж ён, злодзяй, запрапаў? —
І затросся дзед са страху,
Думка мозг яго ажгла:
— «Абакраў, вуж, і даў маху»!
І сама рука лягла
На мяшочак пад пахвінай,
Але цэл яго мяшок.
І у мысьлях прад хлапчынай
Ураз пакяўся дзядок.
Толькі-ж дзіво, што з ім стало
Дзе хлапчына занепаў?..
А тым часам сонцо ўстала,
І луч першы завітаў