Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ні пагнуўся яго стан,
І із нас душы ні вынуў
Ні маскаль, ні польскі пан.
Эх, чаго нам ні прышлося,
Брацця мілыя, ужыць!
Колькі талентаў зьвялося!
Колькі іх і дзе ляжыць,
Нівядомых, ніпрызнаных,
Ніаплаканых нікім,
Толькі ветрам адсьпеваных
У полі посьвістам пустым…
Гэй, суседзі, нашы брацця!
Ні згубілі мы свой шлях,
Ні ўламало нас нішчасьце,
Ні сагнуў нас жыцця гмах.
Дык хіба-ж мы праў ні маем,
Сілы — шлях свой адзначаць?
І сваім уласным краем
Край свой родны называць?!.


∗     ∗

— Гэй, Сымон! уставай, ты чуеш?
Усходзіць сонейко — пара!
Ці забыўся, дзе начуеш?
Час пайсьці нам, брат, з двара.