Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У страшнай кнізе людзкіх спраў
Мусіць Сам Бог для пакусы
Гэты край наш адзначаў.
Тут схадзілісь усе плямёны
Спорку сілаю канчаць,
Каб багата адароны
Мілы край наш зваеваць
І самых нас ўзяць ў няволю,
Путы зьдзеку налажыць,
Кінуць ў цяжкую патолю,
Аб нас памяць усю замыць.
І лілася кроў нівінна,
Швэд набытак наш паліў,
І маскаль тут самачынна
Гвалт над намі ўтварыў,
І без жалю капытамі
Конь казацкі тут ступаў
І збажынку з ярынамі
Талачыў і драсаваў.
І на нашых становішчах
Білісь Польшча і Літва,
Каб на гэтых пажарышчах
Узмацавалася Масква…
Толькі-ж, брацця, край ні згінуў,