Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аб угодніках сьвятых
І ўняць душы трывогу
У справах грэшных і пустых.
А званіцы перад сьвятам
У Божы дом народ завуць,
Каб прад Богам і прад братам
Віны усе свае пачуць…
Край мой родны! ў Божа імя,
У чэсьць касьцёлаў і царквоў
Паміж дзеткамі тваімі
Легло многа камянёў;
Многа выйшло трасяніны —
Меч, агонь зьнішчалі край:
З двух бакоў айцэ дубінай
Заганялі нас у рай.
Кроў лілася ручаямі,
Здрада чорная расла,
Што папамі і ксендзамі
У сэрцо кінута была.
І цяпер над вамі, брацця,
Яшчэ ў сіле той раздор:
І папоўскае закляцце
І ксяндзоускі нагавор.
Брацця мае, Беларусы!