Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Злымі вынаты язык.
І за момэнт ласкі, волі
Усё гатова дараваць,
І за гэта сваю долю
Стала дудка выслаўляць.
А як волю усю пачуе —
Зноў, як колісь, ажыве,
Ды зноў песьня запануе,
У сьвет далёка паплыве.
А на тых яе карэннях
Дрэвы новыя ўзрастуць
І другому пакаленню
Яе песьню дапяюць».


Скончыў хлопчык казку гора,
І галоўку пахінуў…
Зноў Сымонку, як учора,
Жаль вялікі агарнуў.
Ганна слоўка ні ўраніла,
Ўся замёрла, як і ён,
Бы жуда іх ахапіла,
Надышла з усіх старон.
І зьнячэўку Ганна ўстала,
Усім надхнулася нутром,