Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З ім усё лето, дзень і ночку
Булькаў сьветлы ручаёк,
А з лясоў, с палёў дубочку
Нёс навіны матылёк.
А ён слухаў, сам маркотны,
Усіх гатовы падтрымаць
І палёгку усім гаротным,
Як і сам ён, хацеў даць,
Каб ўсе чыста былі рады,
Каб ніхто ні гараваў,
І каб крыўды, ліха, здрады
Больш ніхто ні зазнаваў.
Углыбіўшысь ў думкі сьвета,
Зьліўшысь з гэтым усім жыццём,
У горкі жаль яго адзеты,
Ен зрабіўся песьняром.
І сьпеваў ён так прыўдало
У час, як сьвет сапачываў,
Што аж небо ўсё дрыжало,
І зямля ўся замірала,
І дух згоды ахінаў.
Тагды ўсё яго стварэнні,
І усё слухало той сьпеў.
Чэзло здраднае насенне,