Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Усе дубэ расьлі, таўшчалі,
А закіданы дубок
За нівошта зьневажалі;
І ён быў там адзінок,
Зьмізарнелы і адметны,
Для другіх дубоў чужы;
З ім быў кожны ніпрыветны,
Як той камень на мяжы.
Збоку глянуць, ўсім здавалось,
Што дубок той прападаў,
Што з яго трава сьмеялась,
Што дарма ён грунт займаў.
Так другія разважалі,
А што думаў сам бедак,
То таго яны ні зналі,
Ні дагадвалісь ніяк.
А ў яго быў кут багаты
Усякіх думак, сьпеву, сноў,
Казак вугал ніначаты,
З ім размову вецяр вёў,
І яму сьмеялісь хмаркі
Ды віталісь моўчкі з ім,
Плывучы ў адзэнні яркім,
Тканым сонцам залатым.