Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пільна, вочак ні спушчае,
Хоць парушылась-бы з раз.
— Ой, Сымонка, як цікава!
Ну-ж, і гора ты зазнаў!
Кажа дзеўчынка ласкава:
— Ты усё жыцце гараваў.
Ці ты ўжо такім радзіўся,
Ці табе так Бог судзіў,
Каб пакутаваў, нудзіўся
І як прокляты хадзіў?!
— Не, не, Ганна залатая!
Ласкаў Бог і на мяне:
І мне радасьць пасылае
У сьпевах ночкі, цішыне…
От паслухай:
«То ніўдалы,
Ніхлемяжы быў дубок,
Сярод траў, ў глушы запалы,
І пахілены на бок.
Хто быў дужшы і праворны,
Той грунт лепшы карыстаў,
Для таго быў сьвет прасторны,
А слабейшы і пакорны
Толькі жыцце марнаваў.