Старонка:Сымон-Музыка (1918).pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ці як шэпчэцца трава?
Як у лесі дрэво з дрэвам
Ціха, важна загудзе,
І як жыто шумам-сьпевам
Мову-песьню, павядзе?
От, прыслухайся, Гануся,
Як сьпевае усё вакруг…
— Што ты кажаш? Я баюся:
То мо‘ страшэ нас злы дух?
— Не, ні бойся: ні пасьмее
І здалёк ён падступіць —
Усюды сьвятасьць, згода вее.
Глянь, як радасна дрыжыць
Небо зорнае, сьвятое,
І які прастор, разлог!
Чэзьне, нікне усё ліхое,
Бо на землю сходзе Бог…
А Ілля сьвяты прад гэтым
Езьдзіў ў хмарах, біў чартоў,
Разагнаў, пабіў без сьметы
Злыдняў стрэламі грамоў;
Іх нідзе німа сягоння,
Зноў у пекло іх запруць…
— Як ты знаеш ўсё, Сымоне!