Старонка:Сыгнал (1914).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— „Ты як сюды папаў?“

Расказаў яму Сёмка: так, кажэ, і так.

— „Куды-ж ты цяпер ідзеш?“

— „Не магу знаць, вашэ благородзіе?“

— „Як-жэ ты, дурэнь, ня можэш знаць?“

— „Так точна, вашэ благородзіе, дзеля таго, што падацца німа куды. Работы якой шукаць трэба, вашэ благородзіе“.

Паглядзеў на яго начальнік станціі, падумаў і кажэ:

— „Вось што, братка, астанься ты пакуль што на станціі. Ты, здаецца, жэнаты? А дзе-ж твая жонка?“

— „Так точна, вашэ благародзіе, жэнаты; жонка у горадзі у купца служыць“.

— „Ну, дык пішы жонцы, каб прыежджала. Дармовы білет постараюся. Тут у нас адна дарожная будка будзе свабодная, папрашу ужо за цябе начальніка“.

— „Дзякую вельмі, вашэ благородзіе“, — кажэ Сёмка. Астаўся ён на станціі. Памагаў у начальніка на кухні, дровы сек, панадворак, пляцформу падметаў. Цераз два тыдні прыехала і жонка, і паехаў Сёмка ў цялежцы у сваю будку. Будка новая, цёплая, дроў колькі хочэш, гародчык невялічкі ад даўнейшаго стоража астаўся, і зямлі з морг з бакоў насыпоў было.