Старонка:Сыгнал (1914).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яму Сёмка с палкавых кухань, з рову, гарачы самавар і абед. Ідзе, бывала, с самаварам аткрытым мейсцам; кулі сьвішчуць, у камені ляскаюць; страшна Сёмцы, плачэ, а такі ідзе. Паны афіцэры вельмі яго хвалілі: заўсёды у іх была гарачая гарбата.

Вярнуўся ён с паходу цэлы, толькі у руках і ў нагах ламаць начало. Не мала бяды прышлося яму с тэй пары перажыць. Прыйшоў ён да дому — бацька стары памёр; сынок быў, чацьвёрты гадок меў, і гэты захварэў і памёр; асталіся Сёмка з жонкаю у двая. Не ўдалася ім і гаспадарка да і цяжка з апухшымі рукамі і нагамі поле араць. Нельга ім было жыць у сваім сяле; пайшлі яны ў сьвет шчасьця шукаць. Быў Сёмка з жонкаю і на Лініі, і ў Херсоні, і ў Доншчыне; нідзе шчасьця не знайшлі. Пайшла жонка служыць, а Сёмка, як і перш, усё хадзіў.

Давялося яму раз на машыне ехаць; на аднэй станціі бачыць — начальнік на яго угледаецца. Пазналі адзін аднаго. Гэта быў афіцэр таго полку у каторым ён служыў.

— „Ты, Сёмка?“ — кажэ ён.

— „Так точна, вашэ благародзіе, я той самы і ёсць.