Старонка:Сыгнал (1914).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Узрадаваўся Сёмка: стаў думаць, як ён сваю гаспадарку развядзе, карову, каня купіць. Далі яму увесь патрэбны прыпас: флаг зялёны, флаг чырвоны, ліхтарні, трубку, малаток, ключ шрубы паткручываць, лом, лапату, мяцёлак; далі і дзьве кніжачкі с правіламі і распісаньнем, у якую гадзіну машына йдзе. Спачатку наш Сёмка і начэй не спаў, усё распісаньне чытаў: машына ешчэ цераз дзьве гадзіны будзе ісьці, а ён абойдзе сваю часць, сядзе на лавачцы каля будкі і ўсё глядзіць і слухае, ці не трасуцца рэльсы, ці не шуміць машына. Навучыўся ужо ён на памяць і правілы: хоць і дрэнна чытаў, па складох, а ўсё-ж вывучыўся.

Было гэта ў летку; работа не цяжкая, сьнегу з насыпу адгрэбаць ня трэба, ды і машына на гэтай дарозі не часта ходзіць. Абойдзе Сёмка сваю вярсту два разы ў дзень дзе-не-дзе шрубкі папрабуе паткруціць, пясочэк падраўняе, масткі агледзіць і йдзе да дому, гаспадарку сваю ўпыняць, У гаспадарцы у яго толькі заўсёды замятка, была: што ні задумае зрабіць, аб усё дарожнаго майстра трэба прасіць, а той начальніку дакладывае; пакуль прашэньне