Старонка:Сыгнал (1914).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

I

Сёмка служыў сторажам на чыгунцы. Ад яго будкі да аднэй станціі было дванаццаць, да другой дзесяць вёрст. Вярсты чатыры ад яго будкі пабудавалі летась фабрыку; з-за лесу яе высокі комін чарнеў, а бліжэй, апроч суседніх будак, не было і хат.

Сёмка быў чэлавек хворы і слабы

Дзесяць гадоў перад гэтым быў ён на вайне; служыў ён дзеншчыком у афіцэра і цэлы паход быў з ім. І галодны бываў ён, і мёрз, і на сонцы пёкся, і праходзіў ён вёрст па сорак і пяцьдзесят у дзень у гарачыню і ў марозы; траплялося і пад кулямі быць у бітве, але, дзякаваць Богу, ніводная не зачапіла.

Стаяў раз полк на першай лініі. Цэлы тыдзень с туркамі перэпалка была: ляжыць наша лінія, а цераз далінку — турэцкая. І ад ранку да вечэра стрэлякць. І афіцэр Сёмкі быў на лініі; ўсякі дзень тры разы насіў