Старонка:Сыгнал (1914).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яму, што ўжо машына йдзе. Чуе сьвісток далёкі, чуе — рэльсы роўна і ціха пачалі трасьціск. Бегчы далей ня можэ, сіл не стае; стаў ён сажон на сто ад страшнаго мейсца: тут яму, як сьветам галаву асьвяціло.

Зьняў ён шапку, выняў з яе пэркалёвую хустку; выняў нож з-за халявы, — перэхрысьціўся:

— „Госпадзі, благаславі! Выцяў сябе нажом у левую руку вышэй локця; пырснула кроў, палілася гарачая; памачыў ён у яе сваю хустку, расправіў, расцягнуў, навязаў на палку і выставіў свой чырвоны флаг.

Стаіць Сёмка, флагам сваім размахівае, а поезд ужо відаць. Не бачыць яго машыніста; падыдзе блізка машына, а на сто саженях не затрымаць цяжкога поезду!

А кроў усё ідзе, ідзе. Прыціснуў Сёмка рану к боку, хочэ заціснуць яе, але нічога не сціхае кроў; мабыць вельмі глыбока параніў ён руку.

Закружылося у яго ў галаве, у вачах чорные мухі залёталі; пасьля і саўсім пацямнела; у вушах бытцым у званы звоняць. Не бачыць ён поезда і ня чуе шума: адна у яго думка ў галаве: ня ўстою, упаду, упушчу флаг; пяройдзе поезд цераз мяне…

Божэ! памажы, пашлі на зьмену!..