Старонка:Сыгнал (1914).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

таварны — пасажырскі. І не затрымаеш яго нічым — флага німа. Рэльсы на мейсцы не паложыш: голымі рукамі цьвякоў не забьеш, Бегчы трэба, канечна бегчы у будку за якім небудзь прыпасам. Госпадзі, памажы!

Бяжыць Сёмка да сваей будкі — утаміўся. Бяжыць, — вот, вот паваліцца. Выбег з лесу, — да будкі сажон сто ня больш асталося. Чуе, — на фабрыцы гудок загудзеў, — шостая гадзіна: а цераз дзьве мінуты поезд пяройдзе. Божэ! змілўся над нявіннымі душамі! Гэтак і бачыць перэд сабой Сёмка: хопіць машына левым калясом аб рэльсавы абруб, затрасецца, пахінецца, пачне шпалы рваць і на шчэпачкі ламаць, а тут крыва, паваротка, ды насып, ды валіцца у ніз адзінаццаць сажон, а там у трэццім класе народу поўна, дзеці малые. Сідзяць яны цяпер усе, ні аб чым ня думаюць. Госпадзі! навучы Ты мяне!… Не! дабегчы да будкі і назад вярнуцца ня здужаю…

Не дабег Сёмка да будкі, вярнуўся назад; пабег хутчэй першаго. Бяжыць, як без памяці; сам ня ведае, што ешчэ будзе. Дабег да адверненаго рэльсу: палкі яго ў кучы лежаць. Нагнуўся ён, ухапіў адну, сам не разумеючы на што; далей пабег. Здаецца