Старонка:Сыгнал (1914).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І стала цёмна ў вачах яго, і пуста ў душы яго, і выпусьціў ён флаг…

Але не упаў кравяны знак на зямлю, — нечыя рука патхапіла яго і падняла на стрэчу прахадзіўшаму поезду. Машыніста угледзіў яго, затрымаў машыну. Поезд стануў.

Выскачылі з вагонаў людзі, зьбіліся ў кучу.

Бачаць: ляжыць чэлавек увесь у крыві без памяці; другі каля яго стаіць з акрываўленай анучай на прутку. — Гэта быў Васіль.

Абвёў ён усіх вачыма, апусьціў галаву:

— „Вяжыце мяне, кажэ: я рэльс зьвярнуў“…