Старонка:Сыгнал (1914).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

толькі, як птушкі чылікаюць, ды сухі лом пад нагамі трашчыць. Падыйшоў Сёмка ешчэ крышку; скора і чыгунка, і здаецца яму бытцым ён чуе, як недзе зялеза аб зялеза звоніць. Пашоў Сёмка скарэй. Папраўкі тагды ў іхнім участку не было. „Што-б гэта значыла?“ думае ён.

Выходзіць ён на край лесу, перад ім чыгунка падымаецца; на версі, на насыпе нейкі чэлавек, бачыць ён, нешта робіць. Пачаў падымацца да яго Сёмка ціха; думаў шрубы нехта красьці прыйшоў. Бачыць і чэлавек устаў і ў руцэ ў яго зялезны лом; падлажыў ён лом пад рэльс, ды як зьверне яго у бок. —

Пацямнела у Сёмкі ў вочах; крыкнуць хочэ — ня можэ. Бачыць ён Васіля, бяжыць на верх бягом, а той з ломам на другі бок насыпу паваліўся.

— „Васіль, галубок, вярніся! Дай лом, паложым як трэба рэльс: ніхто і не даведаецца. Вярніся, не бяры на сваю душу грэх!“

Не вярнуўся Васіль; у лес пашоў.

Стаіць Сёмка над зьверненым рэльсам; палкі свае выпусьціў. Поезд ідзе і поезд не