Старонка:Сыгнал (1914).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

IV

Навучыўся Сёмка некалі ешчэ хлопцэм с каліны дудкі рабіць. Выцаліць дротам у палачцы сярэдзіну, дзіркі дзе трэба прарэжэ, на канцы пішчык зробіць і гэтак важна наладзіць, што хоць што хочєш іграй. Рабіў ён, як меў час, дудак многа і праз знаемаго кандуктара у горад на рынак пасылаў. Давалі яму за штуку па чатыры грошы.

На трэці дзень па рэвізіі пакінуў ён жонку у хаці спатыкаць вячорны поезд, што йдзе а шостай гадзіне, а сам узяў ножык і пашоў у лес, палак сабе нарэзаць; дайшоў ён да канца сваей часьці; у тым мейсцы дарога зразу заварачывалася. Спусьціўся ён з насыпу і пашоў лесам пад гару. За поўвярсты было вялікае балота, а каля яго найлепшые кусты на яго дудак расьлі. Нарэзаў ён палак цэлы пук і ідзе да дому.

Ідзе ён лесам; сонцэ ужо заходзіла; ўсюды ціха, як у мёртвым царстві; чуе