Старонка:Сыгнал (1914).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

трэ-. Паехалі яны, апомніўся я, абмыў сабе твар і пашоў“.

— „А як-жэ будка?“

— „Жонка асталася. Не прагледзіць; ды чорт з імі, і з дарогай іхняй!“

Устаў Васіль; сабраўся.

— „Бывай здароў, Сёмка, ня ведаю, ці знайду сабе управу“.

— „Няўжо-ж ты пехатой пойдзеш?“

— „На станціі на таварны поезд папрашуся; заўтра у Маскве буду“.

Развіталіся суседзі; пашоў Васіль, і доўга яго не было. Донка за яго рабіла, дзень і ноч не спала, саўсім замарылася, чэкаючы мужа.

На трэцьці дзень прыехала рэвізія: машына, багажны вагон, і два вагоны першай клясы, а Васіля ўсё німа. На чацьвёрты дзень угледзіў Сёмка ягоную жонку: твар ажно азызла ад сьлёз, вочы чырвоные.

— „Вярнуўся муж?“ пытае.

Махнула баба рукой, нічога не атказала і пашла у свой бок.