Старонка:Сыгнал (1914).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Белы, як хуста, вочы дзікіе, пачаў гаварыць, — голасу німа.

— „У горад, кажэ, у Маскву… у праўленьне чыгункай“.

— „У праўленьне… вось яно што! Жаліцца ідзеш? Пакінь Васіль, забудзь“…

— „Не, братка, не забудуся. Позна ужо забывацца. Бачыш, ён мяне ў твар выцяў, да крыві разьбіў. Пакуль жыць буду, не забудуся, не пакіну гэтак“.

Узяў яго за руку Сёмка.

— „Пакінь, Васіль; праўду табе кажу: лепш ня зробіш“.

— „Якое там лепш! Я і сам ведаю, што лепш не зраблю. Праўду ты казаў, што такая наша доля. Сабе лепш не зраблю, але за праўду трэба, братка, стаяць“.

— „Ты-ж скажы, ад чаго ўсё пачалося?“.

— „Ды ат чаго-ж… агледзіў усё, з дразыні сыйшоў, у будку глянуў. Я ўжо ведаў, што будзе крэпка пытаць, усё, як мае быць прыгатаваў. Ужо хацеў ехаць, а я з жалабай. Ён тады у крык: тут, кажэ, важная рэвізія, а ты аб гародзе жаліцца!“ Я ня ўцерпеў, сказаў слова, на то, каб ужо вельмі што, але ён не ўпадабаў. Як даець ён мне!.. а я стаю сабе, як бы яно гэтак і трэ-