Старонка:Сыгнал (1914).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Паляцеў да Сёмкавай будкі; патскочыў Сёмка, адрапартаваў па салдацку. Усё ў парадку знайшлося.

— „Даўно ты тут?“ пытае начальнік.

— „Ад другога мая, вашэ благородзіе“…

— „Добра. А ў сто шэсцьдзесятым нумэры хто?“

Дарожны майстар, што разам з ім ехаў, кажэ:

— „Васіль Гушча“.

— „Гушча, Гушча… а, гэта той самы, што вы мелі летась на ўвазі?“

— „Той самы і ёсць“.

— „Ну, добра, паглядзім і у Васіля Гушчы. Валяй!“

Узяліся работнікі за корбу; пашла цялежка ў ход. Глядзіць Сёмка на іх і думае: „ну, будзе ў іх с суседам гульба“.

Гадзін цераз дзьве пашоў ён у абход. Бачыць з далінкі па насыпу йдзе нехта, на галаве як-бы нешта белае нясе. Пачаў Сымон прыглядацца; бачыць — Васіль: у руцэ палка, за плочамі хатулёк малы, твар хусткай абвязана.

— „Суседзе, куды гэта ты?“ крычыць Сёмка.

Падыйшоў Васіль бліжэй; твару на ём німа.