Старонка:Сыгнал (1914).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

III

Прыежджаў раз начальнік дарогу аглядаць.

За тры дні пазьней паны важные с Пецярбурга меліся па дарозі пераехаць: рэвізію, бач рабілі, аглядалі, ці ўсё ў парадку, вось перад іхнім прыездам трэба было ўсё упарадкаваць. Пяску патсыпалі, падраўнавалі, шпалы перэглядзелі, шрубкі паткруцілі, слупы падмалявалі, на пераездах загадалі жоўтаго пясочку патсыпаць. Суседка-старажыха і свайго старога выправіла траву чысьціць. Працаваў Сёмка цэлы тыдзень; усё ўпарадкаваў і на сабе халат паправіў, вычысьціў, а медзяную бляху цэглай гэтак атцёр, што аж зігацела на сонцы.

Рабіў і Васіль.

Прыехаў начальнік дыстанціі на дразыне[1]; чатыры работнікі корбу круцяць; колцы шумяць, шэсьцерня гудзіць; ляціць цялежка вёрст па дваццаць у гадзіну, толькі калёсы выюць.

  1. Цялежка на чатырох колах, каторая коціцца па рэльсах ад таго, што работнікі круцяць корбу