Старонка:Сыгнал (1914).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

убачыць. Едзе сабе ў асобным вагоні; выйшоў на плацформу пахаджае… Ды не астануся я тут на доўга; пайду, куды вочы глядзяць“.

— „Куды-ж ты пойдзеш, Васіль? Пры хлебе хлеба не шукаюць. Тут у цябе і хата, і цёпла, і зямлі крыху ёсць. Жонка у цябе работніца, дасужая“…

— „Эх, паглядзеў-бы ты на зямлю маю. Ні каліўца на ёй німа. Пасадзіў быў вясной капусту, ды і то дарожны майстар прыехаў. — „Гэта, кажэ, што такое? Чаму без дакладу? Чаму без пазваленьня? Выкапаць, каб і духу яе не было“. — Пьяны быў. Другі раз і нічога-б не сказаў, а тут убілося: — „тры рублі штрафу“…

Памаўчаў Васіль, пацягнуў люлькі і кажэ ціха:

— „Каб ешчэ крыху, прыбіў-бы яго да паўсьмерці“.

— „Ну, суседзе, і гарачы ты, я табе скажу“.

— „Не гарачы я, а папраўдзі кажу і думаю. Пастой, прыжджэцца ён у мяне, чырвоная морда! Да самаго начальніка лініі жаліцца пайду. Паглядзім!“

І папраўдзі пажаліўся.