Старонка:Сыгнал (1914).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— „Жыць можна, жыць можна… Эх ты! многа жыў, мала нажыў: многа глядзеў, мала бачыў. Беднаму чэлавеку, ці там у будцы, ці дзе, якое там жыцьцё, ядуць цябе жывадзёры гэтые, увесь сок выціскаюць, а як састарэеш, выкінуць, як шалупіну якую сьвіньням на корм. „Ты якую пэнсію бярэш?“

— „Ды не вялікую, Васіль: дванаццаць рублёў“,

— „А я трынаццаць с палавінай. Скажы ты мне, чаму гэта так? Па правілу ад праўленьня усім адно назначэно: пятнаццать рублёў у месяц[1], дровы, газа… Хто-ж гэта нам с табой дванаццать, або трынаццаць с палавінай назначыў, скажы ты мне? А ешчэ кажэш, жыць можна! Ты раздумай: не аб паўтара там, або тры рублі гутарка; хоць-бы і ўсе пятнаццаць плацілі. Быў я на станціі прошлаго месяца. Дырэктар дарогі (важная асоба пры чыгунцы, інжэнер) перэежджаў, вось яго бачыў я: меў я гэткі гонар

  1. Плата здаецца і вялікая, але пры чыгунцы трэба і ў дзень рабіць, і ў ночы не спаць; там німа ні сьвята, ні буднаго дня; машына не глядзіць, хоць на першы дзень Вялікадня йдзе і трэба быць гатоваму; апроч гэтаго трэба жыць на сваім хлебі.