Старонка:Сыгнал (1914).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— „Ня ведаю, кажэ, братка. Можэ яно і гэтак, а калі і гэтак, то ўжо ёсць ад Бога такое палажэньне“.

— „А калі гэтак, кажэ Васіль, то німа чаго нам с табою і гаварыць. — Калі усякую брыду на Бога зваліваць, а самому сядзець ды цярпець, — то гэта трэба, братка, не чэлавекам быць, а скацінаю. Вот табе і ўвесь мой сказ“.

Павярнуўся і пайшоў не развітаўшыся.

Устаў Сёмка.

— „Суседзе! крычыць, за што-ж ты лаешся?“

Не адвярнўся сусед, пашоў. Доўга глядзеў на яго Сёмка, пакуль у далінцы на павароці стала Васіля не відаць.

Вярнуўся ён дамоў і кажэ жонцы:

— „Ну, Тацяна, і сусед жэ у нас: зьвер, не чэлавек.

Але апасльля не пагневаліся яны; спаткаліся ізноў і, як і сперша, пачалі гутарку, і ўсё аб тым самым.

— „Ах, братка, каб ня людзі… не сядзелі-б мы с табой у гэтых будках“, казаў Васіль.

— „Што-ж у будцы… нішто, і ў будцы жыць можна“…