Старонка:Сыгнал (1914).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прайшоў ешчэ з месяц; познаёміліся суседзі.

Сойдуцца Сёмка з Васілём, суседнім сторажам, на насыпе, сядуць на берэзі, люлькі закуруць і гутараць аб сваім жыцьці. Васіль усё больш маўчаў, а Сёмка і аб сваей вёсцы і аб паходзі расказываў.

— „Ні мала, кажэ, гора на сваём вяку прыняў, а веку майго ня Бог ведае колькі. Не даў Бог шчасьця. Ужо каму якую долю Бог дасць, так яно і бывае. Гэтак яно, братка Васіль.

А Васіль люльку выбіў аб рэльсу, стаў і кажэ:

— „Ня доля нам с табою век заедае, а людзі. Німа на сьвеці зьвера, гэткаго нягоднаго і сярдзітаго, як чэлавек. — Воўк воўка ня есць, а чэлавек чэлавека жывога заедае“

— „Ну, братка, і воўк воўка есць, — гэтаго ты не кажы“.

— „З гутаркі гэтак прышлося, вось і сказаў. А ўсё ж німа стварэньня горшаго ад чэлавека. Каб не чэлавеча злосць ды зайздрасць — жыць-бы льга было. А то усякі ад цябе кусок атабраць стараецца ды злопаць яго“.

Задумаўся Сымон