Старонка:Сыгналъ (1891).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кольки. Не даў Богъ счасця. Уже каму якую долю Богъ дасць, такъ яно и бывае. Гэтакъ яно, братко Василь“.

А Василь люльку выбиў абъ рельсъ, ўстаў и каже:

— „Ня доля намъ зъ табою вѣкъ заѣдае, а людзи. Нима на свѣци звѣра, гэтакаго нягоднаго и сярдзитаго, якъ чалавѣкъ. — Воўкъ воўка не ѣсць, а чалавѣкъ чалавѣка живого заѣдае“.

— „Ну, братка, и воўкъ воўка ѣсць, — гэтаго ты не кажи“.

— „Зъ гутарки гэтакъ пришлося, отъ и сказаў. А ўсё-жъ нима стваренья горшаго адъ чалавѣка. Кабъ не чалавѣча злосць да зайздросць, — жиць-бы льга было. А то ўсяки адъ цябе кусокъ атабраць стараецься, да злопаць“.