Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэй, далей! Гэй, далей! чутно кліч:
Штандар наш пераверне троны!
Ён увесь у крыві,
Аб волі родзіць сны.
А яго колер ёсьць чырвоны,
Бо ён у работніцкай крыві,
Бо oвесь ён змочан у крыві!

Юрка! Дзе твой браунінг? (Шукае ў яго кішэнях і знаходзіць рэвольвэр у кішэні курткі). Вось!.. Юрачка! (Цалуе яго). Іду ўжо! Помста тыранам, Юрачка!.. Помста тыранам!.. (Выбягае праз сярэдзіну. Калі яна адчыняе дзьверы ад вуліцы, уваходзіць Матка і крычыць).

ЗЬЯВА 13.
МАТКА (адна).

Матка. Людвіся! Стой! Чакай! Што ты робіш!? (Хоча бегчы за ёй, але раптам за сцэнай чуваць выстрал, пасьля трэск страляніны са стрэльбаў).

Матка (з крыкам закрывае сабе вочы рукамі). Ах, Людвіся!!!

Заслона.