Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

я пасьля з царквы зайду да цябе“. А вось ужо людзі з царквы папрыходзілі, пасьпелі паабедаць і шмат хто ў Граева пайшоў, а Пятруся ўсё нямашака. (Глядзіць). Не, так не прапушчу. (Між садам хтось прайшоў. Яна хутка зірнула). А ўжо-ж думала, што можа і ён, ажно не-е… (Нехта йдзе). Хаця-б гэты касалапы ня прыцягся. (Сьцінаецца). А то прыдзе, убярэцца ў сад, пазаве бацьку і пойдуць тут ліха ведае аб чым балабоніць… (Ківае галавою). Каб хаця гэтага, Яна ня прыгнала, а то ўвесь настрой сапсуе і Пятруся адгоне; хай яго ліха… (Мяняе тон). І як мне адчапіцца ад Яна, як адкараскацца? Прывязаўся назолаю, падлабуніўся к бацьком і… круцяць-муцяць гэтта ўсякую ўсялячыну… Думаюць нешта зрабіць. Хэ-хэ-хэ! Дурны-ыя-ж. Нашлі дзіця-а ўва мне-э. (Прыпеўвае). Ды-ы чаму-у ты мі-і-лы-ы не па-а-йшоў, не па-е-хаў. Ці-ы каня-а ня ма-аеш, ці-ы да-а-рожкі-ы ня-э зна-аеш. (Глядзіць на вуліцу і злуецца). Няма і няма. Ну, калі прыдзе, дык лазьню састрою я яму. Проста вылаю. Мала ўпічышча — вы-лаю бяспрыменна. (Устае з лаўкі, падбягае к кусту вяргіняў і зрывае адну). Пайду яшчэ пасяджу крыху. (Ідзе назад да лаўкі). А калі ня прыдзе, тады болей чакаць ня буду; пайду к Вольцы, зайдзем да Прузыны і ў Граева… Дакуль-жа чакаць? Не да самага-ж, нябось, цёмнага… (Круціць галавою). Хаця-б яшчэ і яны не пашлі ў Граева без мяне. (Нездавольна). І цікавасьць бярэ, дзе ён? Ліха ведама што… (Скрыпнулі весьніцы, і ў двор убегла Тэклечка).

ЗЬЯВА 2-я.
ПАЛУТА — ТЭКЛЯ.

Палута (зварачваецца да Тэклі). Тэкля, Тэклюся, ты дзе была?

Тэкля (спыняецца і падыходзіць к платом). Га, хто там? (пазнае). Гэта ты, Палута?

Палута. Дзе ты была, я пытаю?

Тэкля. Гуляла на вуліцы з дзяўчатамі. (Да Палуты). А ты ў садзе адна?

Палута. Бачыш, што адна… Слухай, ты не прыкмячала, часамі, не праходзіў каля нас Пятрусь?

Тэкля (зловна і ўпічна). Да не, ня бачыла. Клопат мне аб тваім, гэтым… (Адварочваецца і ціха). Ушалопала ліха ведае што… Палута (сярдзіта). Я-ж у цябе пытаю, як у добрае… Ашчапенак, вырадак; спаганяе чужое… (Сама сабе). Вось на яго ліха ўдалося дык удалося. І чаму яно…

Тэкля (перапыняе мякчэйшым тонам). Ну, а яшчэ, што болей?

Палута. Зьбегай, паглядзі, ці дома Волька ці не… Зьбегай, Тэклюся.

Тэкля. А потым што?

Палута. Калі дома, то прыбяжы і скажаш мне, а калі няма, от забяжы падарозе да Прузыны. Добра?