Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Тэкля (крыху памаўчаўшы). Няма іх абедзьвюх дома… Я бачыла, як яны пайшлі пад гасьцінец… І Пятрусь, здаецца, з Антосем — з імі. (Адыходзіць ад платоў).

Палута (раптам). Ці можа быць?.. Ты ня хлусіш? (Сама сабе). Вось на іх ліха… Тэклечка, га, Тэклечка. (Шукае вачыма няпрыкметна адышоўшую ад платоў Тэклю). Дзе ўжо ты дзелася, на цябе ліха… Ідзі сюды…

Тэкля (нездавольна падыйшла). Ну, чаго ты? Што табе трэба?

Палута. Чаго ты ня ўрымсьцішся, чаго? Дрэнчыць і дрэнчыць, яе ліха… Нагуляешся яшчэ да вечара… (Спакайней). Зьбегай усё-ткі да Волькі, чуеш…

Тэкля (нездавольна). А дай мне красак і… капейку…

Палута. Добра, добра, толькі зьбегай і накажы мне; дам нават тры капейкі, вось! (Паказвае ёй шастак).

Тэкля (радая з абяцанкі, весела). Вось я захаплю ў хаце хлеба і пабягу. (Бяжыць ад плоту к дзьвярам).

Палута (у дагон). Хутчэй толькі там, ня баўся; а то пойдзеш…

Тэкля (з сянец). Хутка, Палутка, хутка. (Хаваецца у сенках). це-ж,

ЗЬЯВА 3-я.
ПАЛУТА (адна).

ПАЛУТА (адходзіць ад платоў, падходзіць да лаўкі і садзіцца. Сама сабе для ўспакою). Мабыць ужо ня прыдзе. Куды там. Цэлых гадзін тры чакаю і не паказваецца. (Пачакаўшы). Бадай такі ён пайшоў, як Тэкля кажа, з дзяўчатамі да Граева. (Злосна). Вось на іх ліха, гэта-ж трэба. Згаварыліся, мабыць, не зайсьці да мяне. Чакайце-ж, калі вы такія таварышкі, чакайце… Не падарую і табе, браточку Пятрусь… Сьвята прапала. (Уздыхае). А мо‘ і я вінавата, што да іх не зайшла. (Крывіцца). Бадай што так. Заўсягды, бач, яны ды яны да мяне заходзяць. Чым-жа я лепшая за іх? Ці мае ногі даражэйшыя?.. (Пачакаўшы). Але-ж няхай то дзяўчаты, дык маглі так падумаць, а Пятрусь-жа дык абяцаў, абяцаў зайсьці… Чаму-ж ён падашукаў так гладка?.. Ці-ж яму можна дараваць? Эх, каб, здаецца, ён прыйшоў. (Напявае). Ці-ы ва-а-лы-ы пры-ста-а-лі-ы, ці з да-а-ро-жкі-ы зьбіў-ся-а-а… (Суцешна). Што-ж, нічога не парадзіш. Цяперака злаваць позна. Не паправіш. Трэба на вечар адлажыць — тагды спаткаю. (Рада). Але-ж і накладу. Не пашкадую, дам дыхту здорава. А цяперака буду сядзець, каратаць час… (Надзейна). А мо‘ яшчэ і зазірне часамі? Пасяджу, пачакаю… А вось і Тэклечка прыбяжыць… (Устае, зварочваецца і глядзіць у вокны хаты). А мо‘ яшчэ яна і не пабегла: нешта ня чуваць было скрыпу весьніц. (Крычыць). Тэкля, Тэклечка. (Сама да сябе садзячыся). Не, мусі быць пабегла, не аказваецца… Ды і ў хаце, бадай, нікога няма… Добра гэта — хаця-б бацька куды пайшоў, а