Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ВІНЦЭНТ СЛОЙ — валасны пісарчук, старшынёў нябож, каханак Гэлі, рызыкант, фанабэра, 20-ты год.
ВУРАДНІК, ЦЫГАНКА, МАРШАЛАК, СОТНІК, СТРАЖНІКІ, ПАНЯТЫ, КУХАРКІ.
ВЯСЕЛЬНЫЯ МУЗЫКІ, ГЛЕДЗЯЧЫ. Дзеецца ўсё ў вялікім сяле Плаве, далёка ад нелапога старога тарговага мястэчка.


ДЗЕЯ I.

Гаспадарства Рыхлаў. Новы вялікі і прасторны будынак, які займае можа з гоні даўжыні: хата, сенцы, клець, абора, хлеў для коняў, хлеў для гавяды, сьвінарнік і сьметнік. Ад суседняе хаты ўздоўж двара нелапы садок з яблынь, грушак, сьліў, каштаноў і вішань. У садку чыстая высокая мураўка і кусты красак ды агрэсту; з красак — вяргіні белыя і чырвоныя, рожы і званкамі і купкамі, таксама белыя і чырвоныя піоні, гвазьдзіка, гарошак і інш.
Праходзяць удоўжкі дзьве сьцежачкі. Пад кучаравай цукроўкаю лаўка і столік. Між саду і будынкаў сажняў са тры ўшыркі — двор, які ў канцы мае зварот за сад, пад паветкаю. Супроць сенешніх дзьвярэй у платох саду — варотцы баляскамі. Цёплы сонечны дзень. Нядзеля.

ЗЬЯВА 1-я.
ПАЛУТА (адна).

Палута (спацаруе па сьцяжынцы ў садзе, аглядае кветкі, некалькі сарвала і трымае ў руцэ ды раз-па-разу нюхае. Напявае ў паўголаса). У лу-у-зе-э-э, у лу-у-зе-э-э пры да-а-ро-зе ка-а-лі-ы-на-а ста-а-яла-а… Па-а-ра-дзі-ыла та-а-я ўда-вень-ка-а ма-а-ла-а-до-а-га сына-а, гэй-гэй, па-а-ра-дзі-ыла-а, та-а-я ўда-венька-а ма-а-ла-до-ога-а сы-на-а. (Перапявае некалькі разоў, а потым абрывае пяяць і йдзе к лаўцы ды садзіцца, расьцягваючы рукі на стале). Ах, ах! І чаму яго так доўга няма? (Глядзіць на вуліцу). Чаму ён ня прыходзіць так доўга? Вось калі. Няўжо ён чагось кольвечы зазлаваў? Ня можа таго быць. Здаецца няма завошта. Не! Ня думаецца, каб злаваўся. Дык дзе-ж ён падзеўся ўсё-ж-такі? (Пазірае ў абодва бакі). Ажно абрыдла чакаць. Кажа адно, а робіць зусім інакшае. (Сьцінаецца). Не, дальбог-жа засярджуся і гаварыць ня буду з ім, калі ён гэтакі. Або… не, з Янам я не пайду, бо ён мне праціўны… Эх! і чаго ён заўсягды лезе ка мне асою? Вось і ўчора вечарам: стрэў, пераняў, нат ня даў Пятрусю за вугал схавацца. (Жахае)… Ага, бадай Пятрусь гэта ўбачыў учора і падумаў, што падумаў, што я яго ашукваю, іграю на два бакі… Бадай. (Крывіцца нездавольна). Але-ж няўжо ён гэткі дурань будзе і падумае так? Пятрусь на мяне-э па-а-ду-у-ма-а-е? Ня можа таго быць… А моʻ… (Думае). Мо‘ бацькі мае яму адваротны? О, гэта дык можа быць. (Верціць галавою). Толькі, цудны ён, калі так судзіць, бо што бацькі? Не шманай іх, калі йдзеш да мяне… Бацьком — бацькоўскае. Толькі, бач, казаў учора на разьвітаньні: „Чакай мяне ў садку;