Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА 3.
МАТКА — СУСЕДКА.

Матка (да суседкі). Вось маеце!.. Разумненькая! Перавярнуў, ведаеце, ёй зусім у галаве гэты, што кватараваў у нас калісь, — Ягор. Я думала, што гэтыя афішкі й брашуркі будуць, пакуль ён тут будзе, a яго вось, бач, няма, а яна далей цягае скульсь розныя паперкі й лётае па якіхсь сходах, мітынгах, а па начох усё чытае ды чытае!.. Эх, лепш, мусіць, было-б, каб зусім ня ўмела чытаць, чымсь так дзень губіць і марнаваць здароўе! Вучыцелькай ці іншай паненкай ycëроўна ня будзе.

Суседка. Цяпер уся моладзь такая, панечка! Часы іншыя прышлі!

Матка. Эх, часы, часы!..

Суседка. Так, дзіўныя часы!.. Ну, бывайце ўжо здарова, панечка! Пагаварыла, пагутарыла і лягчэй на душы зрабілася — і пайду ўжо сабе. (Кліча да Людвікі). Да пабачэньня, панна Людвіся!

Людвіка (за сцэнай). Бывайце здаровы, пані!

Матка (разглядае разложаную бялізну).

ЗЬЯВА 4.
МАТКА — ХЛАПЕЦ.

Хлапец (уваходзіць). Таварышка Людвіка тут жыве?

Матка. Чаго табе?

Хлапец. Да таварышкі Людвікі.

Матка (з іроніяй). „Да таварышкі“… „да таварышкі“.… таварыш знайшоўся! (Кліча). Людвіська!

Людвіка (за сцэнай). А што?

Матка. Хадзі сюды! Тутака якісь „таварыш“ мае да цябе патрэбу.

ЗЬЯВА 5.
МАТКА — ХЛАПЕЦ — ЛЮДВІКА.

Людвіка (уваходзіць). Да мяне?

Хлапец (да Людвікі). Таварышка Людвіка! пісулька для вас. (Выходзіць).

ЗЬЯВА 6.
МАТКА — ЛЮДВІКА.

Матка. Слухай, ці мая бяда калі-колечы скончыцца?

Людвіка. Якая бяда?

Матка. А ну — з табой бяда. Я ж ня ведаю ні мінуты, ні гадзі-