Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ягор (гаворыць шыбка). Тут, вышэй, у гэтым доме таварышы… схаваюць, каб толькі пасьпець, пакуль брама… Палі ўсё, што я табе даў! Бывай здарова!.. (Абыймае яе, цалуе і выбягае направа).

ЗЬЯВА 11.
ЛЮДВІКА — потым МАТКА.

Людвіка (бяжыць да шафы з бялізнай, выцягвае з ніжняй паліцы схаваныя там паперы і кідае ў печ; пасьля хватае сьвечку і падпалівае. У дзьверы стукаюць усё мацней).

Матка (акрыўшыся хусткай, выходзіць з левых дзьвярэй). Хто-ж гэта стукае? Ты яшчэ ня сьпіш? Чаму-ж ня пытаешся, хто там? (Ідзе да дзьвярэй).

Людвіка (ціха). Мама, не адчыняй!

Матка (глядзіць зьдзівіўшыся). Чаго ты! што гэта?!..

Людвіка (ціха). Поліцыя!.. (Калі ўсе паперкі кінула ў печ і заясьнеў агонь, ідзе да дзьвярэй і адчыняе. Уваходзіць акалодачны з салдатамі).

ЗЬЯВА 12.
ЛЮДВІКА — МАТКА — АКАЛОДАЧНЫ — САЛДАТЫ.

Акалодачны. Здзесь жывёт Георгій Івашко? Гдзе он?

Матка (хоча адказаць).

Людвіка (дае ёй знак, каб маўчала). Ён сягоньня яшчэ не вярнуўся…

Акалодачны. Мы должны здзелаць обыск.

Матка. Божа мой! Чаго я дачакалася!..

Заслона.


АКТ II.

Сцэна тая-ж самая. Дзень. Вакеніцы адчынены. Праз вокны відаць вуліцу і праходжых. Пры стале сядзяць: Матка і Суседка.

ЗЬЯВА 1.
МАТКА — СУСЕДКА.

Суседка. Іду я сягоньня, панечка, да ятак — яткі зачынены. Ну, што-ж, думаю сабе, нічога ня зробіш — як рэволюцыя, так рэволюцыя! Трэба абыйсьціся бяз мяса! Іду я ўжо дамоў, ажно спатыкаю Валентавую, суседку. Тая кажа: „пойдзем на мітынг!“ Ды на які мітынг? — адчапіся, кажу. А тая: „пойдзем ды пойдзем!“ Ну, пайшла я. Уваходзім. Заля вялікая, а народу так шчыльна, што недзе сярнічку ўваткнуць. Стаю. Гляджу. Ажно тут адзін якісь у чырвоным крава-