Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Людвіка. Яе не пераканаеш. Шкада толькі, што пачаў гаварыць аб гэтым!

Ягор. Усё роўна.

ЗЬЯВА 6.
МАТКА — ЛЮДВІКА — ЯГОР.

Матка (вяртаецца). Вось маеце, панок, 60 капеяк…

Ягор. Добра, дзякую… Ну і трэба мне ўжо забірацца ў сваю кануру, адпачыць… Ну, яшчэ раз! (Цалуе матку ў руку і падае руку Людвісі). Бывайце здаровы і кепска не ўспамінайце! (Забірае бялізну і пакунак, які прынёс з вуліцы, ідзе налева).

ЗЬЯВА 7.
МАТКА — ЛЮДВІКА.

Матка. Бывайце здаровы, няхай вас бог сьцеражэ! (Да Людвікі). Ну, і нам ужо пара адпачыць. Праз цэлы дзень замарыліся. Кладзіся ўжо спаць, бо заўтра трэба рана ўставаць! (Забірае талерку Ягора).

Людвіка (ідзе на лева).

ЗЬЯВА 8.
МАТКА.

Матка (адна). Эх, моладасьць, моладасьць! Страката ў галаве і больш нічога! (Іронічна). Хэ-хэ! Яны сьвет перавернуць уверх нагамі! Хэ, сьмех, дый толькі!

ЗЬЯВА 9.
МАТКА — ЛЮДВІКА.

Людвіка (уваходзіць, нясе пасьцель і кладзе яе на канапе).

Матка. Я вазьму лямпу (бярэ лямпу), а ты бяры сьвечку… Толькі, бач, ня чытай уначы сваіх дурных афішак, бо й вачэй шкада і сьвечкі шкада! (Ідзе налева).

ЗЬЯВА 10.
ЛЮДВІКА потым ЯГОР.

Людвіка (адна, запаляе сьвечку і сьцеле пасьцель на канапе). Добра, ужо добра… (Паўза).

Ягор (уваходзіць, затрымліваецца каля дзьвярэй).

Людвіка (дае яму знак, каб стаяў ціха на месцы, а сама ідзе налева і слухае ля дзьвярэй, ці маці ўжо легла спаць. Пасьля дае знак, што „ўсё добра“).

Ягор (падходзіць бліжэй).