Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ц. ГАРТНЫ.


СОЦЫЯЛІСТКА,

Драма ў 5 дзеях.

АСОБЫ:

СЫМОН РЫХЛЫ — высокі, стройны мужчына: доўгія валасы, вусы і рэдкая маладая бародка; здаровы, плячысты, з хмурым заўсягды паглядам; багаты гілаўскі гаспадар, знатнага котлішча, 45 гадоў.
ДОМНА — яго жонка, тоўстая, гладкая, не па гадох маладжавая кабета; рэзвая, хцівая, але мяккая, не ганарыстая, 40 гадоў.
ПАЛУТА — іх старшая дачка, дзяўчына надта прыгожая, добрая, не гардлівая, не ў бацькоў удаўшыся, даступная і простая, чулая к новым навеям жыцьця, 21 год.
ТЭКЛЕЧКА — яе меншая сястра, другая дачка Рыхлаў, адбітак маткі, з прыдачаю бацькавай гордасьці і рызыкі, 10 гадоў.
ВОЛЬКА СЁМКАВА — сваячка па матцы Палуце і яе лепшая таварышка, 18 гадоў.
ПРУЗЫНА КЛЁЦКІНА — другая таварышка Палуты, 19-ты год.
ПЯТРУСЬ ЛІС — каханак Палуты; з адной вёскі, сірата, сын бедных бацькоў; гаротны, старанны ды ўчулы да сьвецкасьці і розных навінных думак ды зьвеяў; бываўшы з недастаткаў у горадзе на фабрыцы; прыгожы, разумны хлапец, добры і гасьцінны, 24 гады.
АЎГЕНЯ — яго маці, маладжавая кабета, 42-гі год.
ГАННА — суседка Лісаў, добрая іх знаёмая, 38 год.
АНТОСЬ СМЫК — таварыш Пятруся, ва ўсім яму падобны, 25 год.
ЯН СЬЛІВА — другі каханак Палуты, любы яе бацьком, знатнага роду; ласы ўсім сялянскім дзяўчатам, здаровы, стройны хлапец, але просты і няпрыгожы, 26 год.
ГЭЛЯ — 22 гадоў дзяўчына, сястра Яна Сьлівы.
МАТРУНА — маці Яна і Гэлі, здаровая, маладжавая кабета, тып сельскай багацейкі, 40-вы год.
ЯКАЎ КІШКА — брат Матруны, апякун Яна і Гэлі, ганарысты, гаварлівы, хвалько і здраднік; багатыр, гадоў 45-цёх.
ТОДАР ХВЭЛЬКА — таварыш Яна, багатага селяніна сын, 24 гады.