Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яму хвігу). Вось табе Палута! Палуту — табе — скулу, маравую немач. (Закрывае сабою Палуту). Вон з хаты, ліха твайму плоду. Вон, разбойнік, п‘яніца… Зьвясьці хочаш з гэтага сьвету нашу дачку? Якою ты яе зрабіў, да чаго ты яе давёў? Ах ты, кат крывавы…

Ян (падступае ад пароу, разглядае па хаце; праз цямлівасьць не прыкмячае Палуты ля печы). Я прашу вас падаць мне маю жонку і квіта. Я вас ня ведаю!.. Я за жонкаю прышоў! Падайце мне сюды Палуту, а то я з хаты ня выйду ўсю ноч. (Убачыўшы Палуту). А, вось дзе ты, соцыялістка! Аруйсь да хаты! Дамоў ідзі! Ідзі дамоў, кажу табе! Па дабросьці прашу. Што гэта яшчэ за прочкі выдумала? Я з цябе выганю соцыяліства, пачакай! Ідзі, а то сілком зацягну. Чуеш ты, ці не? (Намерваецца кінуцца к ёй. Палута дзіка крычыць: „Ай, баранеце, татка-а“. Сымон раптам кідаецца на Яна і абламзвае яго рукамі. Волька і Домна дзіка крычаць: „Людзі добрыя! Забіваюць! Ратуйце, хто ў бога веруе!“ На вуліцы паднімаецца рух. Тымчасам Ян грузка валіць на зямлю Сымона. Той крычыць. Знадворку ў гэты час убягаюць у хату Антось і Пятрусь і з крыкамі: — „А, крывасмок паганы! мы-ж табе пакажам“ кідаюцца на Яна).

Заслона.