Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сымон (тупае па хаце). Трасцу ён угледзіць, а не Палуту. Ні яна да яго нагою ня ступіць, ні ён сюды і на парог не пакажацца. Якія там царамоніі. Кончана! (Да Домны). Так, дык так. Заўтра трэба запрасіць Яся і Піліпа і паехаць за куфрам.

Домна. Ці захочуць яны?

Сымон. Не захочуць — другіх папросім.

Волька. Мой Антось пойдзе-а!

Сымон. Ды знойдуцца людзі, чаго там казаць. Але забраць усё, расчытацца, ды ня знайся таго! Тут іначай нельга.

Волька. Нельга і ня варта.

Палута. Волечка-а, сястры-ы-ца-а! Увесь час так, увесь час толькі і чую гэта… Я ведала, што з ім жыцьця ня будзе — чула маё сэрца… Але… насталі, пагаліліся за багацьцем… захацелася…

Сымон. То ціха, ціха ўжо. То мінулася, прайшло… Даруй нам, Палутка-а, ашукаліся мы; што-ж парадзіш… Ці-ж мы думалі, ці гадалі мы, што яно так будзе! (У хату з вуліцы даносіцца крык: „Я-а ця-абе-э вярну з-пад зямлі-ы… Я-а та-абе-э пака-ажу-у прочкі… Затужы-ы-ла-а па Лісу, соцыялістка ліхая“… Усе настарожваюцца. Палута ажно дрыжыць ад страху і туліцца к печы. Волька адыходзіць к сталу. Домна астаецца на адным месцы. Тэклечка туліцца к ёй, хапаючыся за спадніцу. Сымон трывожна, закіпаючы злосьцю, прымае настрой і склад, нібы гатовіцца да нападу).

Палута (спужана). Татачка, даражэнькі, збаранеце мяне! Ня дайце яму ў рукі, а то ён заб‘е мяне… Ня пусьцеце яго ка мне. Ён п‘яны, будзе лезьці біцца. (На дварэ чуцён гоман зьбіраючыхся людзей. Адрозьніваецца гук Яна, які бяжыць у двор і зразу рвецца ў хату. „Я-а табе-э пакажу-у! Да та-а-ты-ы захаце-эла… Абарону-у нашла. Што мне твой тата! Плюю я на яго.“ Хутка адчыняе першыя сенешнія дзьверы потым хатнія. Кідае абое нарасхлёст, і засоплы, разьюшаны, з аборкаю ў руцэ ўвальваецца ў хату і раптам спыняецца ля парогу. Спадлоб‘я глядзіць на Вольку, затым шукае па хаце кагось. Домна з перапалоху падбягае к Палуце).

ЗЬЯВА 4-я.
ТЫЯ-ж і ЯН.

Ян (сіпла). А дзе Палута? Дзе Палута, пытаю я? Захавалі, нябось? Ня даць хочаце мо‘? Бацька, давай дачку! Вялі ёй ісьці да дому, калі хочаш, каб усё ладам вышла. Чуеш? (Стаіць цьвёрда на нагах. Сур‘ёзна глядзіць на Сымона). Навучылі яе, падбухторылі? (За вокнамі цэлы кірмаш). Дзе дачка, пытаю? Маці, кажы дачцэ, каб варочалася дамоў! Што тут за выдумкі? Прочкі нейкія каўтун закруціў…

Сымон. Пр… пр… прашу ня крычаць у маёй, у маёй гасподзе, прашу цішэй, далікатней, а то… (Дрыжыць).

Домна (растапырыўшы рукі на хату). Чаго ты, вар‘ят, прыляцеў сюды? Чаго ты трывожыш добрых людзей? Вясельле зьбіраеш? (Дае