Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

знаёмых, Рыхлаў і Сьліваў. Вітаю-ж ад душы маладых і старых. (Многія крычаць „хвала“. Вураднік паціскаецца за рукі перш з маладымі, а пасьля з іх бацькамі).

Сымон (вясёла і здавольна ўсіх азірае). А мо‘, даражэнькія, каму і не ўгаджу, так выбачайце. Самі будзеце вінаваты. Я ўсім кажу: ежце, пеце, не спадзявайцеся на запрашэньне і не патурайце нічому. (Размахвае рукамі). Чым багаты, тым і рады. Дзякуй богу — сямейка ў нас сабрана нялапая, дык, вядома, можа хто і не ўкантактуецца пасвойму, што-ж зрабіць!

ЗЬЯВА 2-я.

(З клеці з песьнямі варочаюцца кабеты. Дзьве з іх нясуць на галавах каравай на веку з дзяжы, акрытым белаю сарвэтаю. Музыкі пачынаюць граць. Усе, хто сядзіць за сталом, пяюць; што тупаюць па прыгумені — становяцца ў рад і прапушчаюць паміж сябе каравайніц; пяюць).

Гой, леці, леці
Каравай з клеці,
Сядзь сабе ды на покуці
На прыгожанькай мясьціне.
Зарадзі ты, божа, жыта
На многія лета;
Нашы маладыя малы,
Каб век ды жыта жалі.

(Маршалак сустракае ля стала, бярэ каравай у рукі і кладзе на стол. Запрашае ўсіх. Песьні сьціхаюць).

Маршалак. Панове вясельныя! Прышоў час каравай падзяляць. Гаспадар запрашае вас да стала. Музыканце, заграйце каравайную, калі ласка. (Музыкі йграюць, жанкі ў такт падпяваюць).

Ды казала маці,
Каб ня збыць дзіцяці,
Але тое дзіцятка
Само збылось гладка.
У нядзельку рана,
Паслаў госпад Яна,
Яна маладога
Да цябе, нябога,
Малада Палутка.
Хоць казала маці,
Каб ня збыць дзіцяці,
Ўсё-ж збылося хутка,
Малада Палутка.

(Домна і Палута горка плачуць. Гледзячы на іх — плачуць і многія з вясельных кабет. Музыкі сьціхаюць.

Якаў (да Палуты і Домны). Свахна, Домна, нябога, Палута, кіньце гэтыя свае забабоны. Навошта вам спаганяць ліха ведае што?