Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

А-яй-ай! Божачка мой, мілы! (Зачыняе сенцы. Сама стаіць з хвіліну на парозе, пасьля ўваходзіць у хату і, адчыніўшы вакно, глядзіць з яго ў двор. Раптам з-за вугла з вуліцы даносіцца гоман і тупат. Аўгеня жахаецца й хапаецца рукамі за голаў. У гэты час уваходзяць у двор: сьпераду паняты, Міхась, а за ім вураднік, соцкі і два стражнікі. Аўгеня адскакае ад вакна).

ЗЬЯВА 9-я.
ПАНЯТЫ — МІХАСЬ — ВУРАДНІК — СОЦКІ — СТРАЖНІКІ — АЎГЕНЯ.

Міхась (паказвае рукою на хату). Вось, гаспадзін вураднік, і хата Лісаў. Гэта яны жывуць. Можаце йсьці ў хату, ці я выклічу?

Вураднік. Пазаві на вуліцу. Ня варта йсьці ў гэты хлеў.

Міхась. Аўгеня, дома, а? Выходзь сюды, чуеш? Аўгеня, выходзь! Лісіха! Гэй, там, колькі яшчэ табе разоў казаць!?. (Скора адчыняюцца дзьверы, і ў двор выходзіць паўразьдзетая, бяз хусткі, спужаная Аўгеня).

Аўгеня. Што, што… вам патрэбна… Пятруся няма ў хаце, яго няма ў…

Вураднік. А скуль ты ведаеш, што мы па Пятруся прышлі, а?

Аўгеня. Мне… я ведаю… што набрахалі гэтыя… гэтыя крывасмокі нашы, душыцелі, грабцы падказалі ўжо… А ён зусім нявіноўны… Клянуся перад богам.

Вураднік. А дзе сын?

Аўгеня. Няма, ён ня быў зранку… паехаў… паедзе… ня ведаю, дзе ён.

Вураднік. Калі схаваўся, то знойдзем, але табе і яму горай будзе. Кажы ляпей нам, ня то…

Міхась. Ды я бачыў, гаспадзін вураднік, як ён пад вечар шоў сялом… Схаваўся недзе. Трэба йсьці пашукаць. (Да соцкага). Унімі людзей.

Соцкі. Ціха, гэй! Чаго пазьбіраліся? Расходзьцеся.

Вураднік. Ты нам, прыказваю, дай яго, а то мы ўсё роўна знойдзем, тады не здабраваць.

Аўгеня. Дзе-ж мне яго, як я яго вам дам? Яго няма… Можаце шукаць. Ідзеце ў хату.

Вураднік. Стражнікі, соцкі, найсьці яго. Абтрасьці хату.

Міхась. Вось бачыш, абтрасуць, нойдуць і таксама забяруць, а яшчэ прыпішуць, што хаваўся — і горай будзе. Эх, дурніца баба, бот за гэта. Вінават, то трэба дабрахоць начальству аддацца. На тое-ж і начальства — хай-бы за роспуст крыху пакарала. А то, дык набёдаваў тут, узьняў аж начальства і яшчэ хаваецца… думае, што ня нойдуць… А вам, мацеркам, таксама трэ‘ было-б усыпаць, каб не распускалі дзяцей.

Аўгеня. Ды кінь ты ўжо брахаць, хто цябе просіць. Начальства знайшлося. І завошта яны, і чаго яны наваліліся на нас?.. Божа-ж