Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

руська бадзяўся ў гарадох, а я ж адна тут была… (Разводзіць рукамі). І раўнуй жыцьцё да жыцьця, калі хочаш. Маё і якога-кольвечы Сьлівы. Мы-ж і ў праўду не балей, як старцы супроціў іх… Ды дзіва, што крыўда бярэ чалавека. На гэткую несправядлівасьць кожны злаваўся-б і моцна гукаў-бы аб ёй. А скажы што ўчуткі, пачні судзіць — дык вунь што на цябе вычвараюць… Гэта-ж падумай, Ганначка, праўды так ня любяць; баяцца, бач, яе ці што… Мой Пятрусь ня можа спакойна цярпець гэткіх парадкаў, па гарачнасьці сваёй, і асуджвае іх, не баючыся, перад усіма… Дык што-ж ты думаеш, дарагая? Соцыялістым, дэмократам і яшчэ рознымі мянушкамі абзываюць яго; цэбры памыяў ліюць. Ды мала таго — яшчэ-ж, калі хочаш ведаць, грозяцца згубіць яго. Пагаварваюць вурадніку, старшыні. Вунь, кажа, ён хлопцаў робіць бязбожнікамі і падбухторвае іх на начальства, дае няможныя кніжкі чытаць, у якіх пішацца, што ня трэба ні начальства, ні паноў, ні цара, а народ працоўны сам можа быць гаспадаром свайго жыцьця… ды інш. А то яшчэ ўсклалі, што быццам ён і падпалы робіць… Вось і падумай ты, здаровая. Гэта-ж так адвароцен і шкодзен ім ён, што яны так стараюцца апаганіць яго, спагардзіць. (Пачакаўшы). Сьпярша я сама ўгаварвала Пятруся, каб ён стрымоўваўся, маўчаў, таіў пры сабе крыўду, а потым бачу, што гэта-ж ён, Пятрусь, праўду кажа. Дык навошта-ж праўду баяцца казаць? Яшчэ нават і грэх, калі яе таіць хочаш. Бог-жа вяліць праўды не баяцца. Вось я і не прашкаджаю сыну… Дзякуй богу, ён у мяне многае што пабачыў і многа чаму навучыўся. А ты думаеш, Ганначка, ён адзін такі? Не-э, не. Такіх, як ён, у горадзе многа. Там, кажа Пятрусь, людзі сьветлыя, разумнейшыя і ня хочуць гэтак, як мы, цярпець усяго. Сваіх гарадзкіх багацеяў яны ня гэтак баяцца, як мы сваіх. Гарадзкі народ нецярплівы і тужэй годзіцца з дрэннымі парадкамі ў жыцьці… Мы гэтта-то ўсім прашчаем, на ўсё глядзімо праз пальцы, ня дбаем, а там — інакшае… Бачыш, прыехаў Пятрусь, сказаў колькі слоў і ўсе гатовы паверыць, што і ўпраўду ён які-кольвечы страшны чалавек…

Ганна (матае галавою й разводзіць рукамі). Але, але. Дык іначай і ня хочуць абзываць яго, як толькі соцыялісты-гарадзкі. (Цішэй). А яшчэ, ведаеш, галубка, вось гэтым Рыхлам ды Сьлівам надта няпрыемна, што з Палутаю Пятрусь кахаецца. Яны-б, здаецца, няма ведама што-б зрабілі, каб яе адбіць ад яго. Вось калі. Ці-ж можна згадзіцца, каб гэткая багачка „паскудзілася“ некім там Лісам. Увесь час яны толькі і чакаюць вясельля паміж Янам і Палутаю, а тут — на табе — Пятрусь мяшае. Як-жа не крыўдаваць ды не злаваць… Вось калі. А Палута дзяўчына зусім не ў бацькоў — і не шманае сабе, што з-заду яе чаўпецца. Укахалася ў Пятруся — і кончана. Вось калі. Адным словам, малайчына дзяўчына. (Сьмяюцца).

Аўгеня (азіраючы двор; глядзіць на вуліцу). І ведаеш, Ганначка, усё расказвае Пятрусю, што ў іх робіцца: як Сьлівы не даюць