Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пакою ім са сватамі, штодня прыходзячы да іх з гарэлкаю, ды падсылаючы каго. Прыдзе, кажа, сёньня Кішка, а назаўтра паўзе аблуда гэты, Ян. І што, кажа, дзіўна, усё ўгаварваюць Сымона паскардзіцца на Пятруся станавому ў Граеве, што ён нібы стараецца спакусіць Палуту і падгаворвае ўцячы з ёю ў горад, каб там прылучыцца да соцыялістых. Так, кажа, і плявузгае то адзін то другі. Нават ужо Палуту завуць соцыялісткаю.

Ганна (зьдзіўлена). Ці бачыш ты? Вось калі, вось калі. Знача дачка зусім ня ў мацеру ўдалася… Гэткую нявестку мець было-б ня грэх, Аўгенька. Відаць зразу, што дзяўчына-гэрой.

Аўгеня. Вядома, але-ж куды нам да гэтага. Вось Пятрусь і водзіцца нібыта з ёю, а я патом зусім ня веру, што з гэтага можа што выйсьці. Я нават заўсягды і кажу яму: „Навошта табе, Пятруську, падводзіць Палуту пад няпрыемнасьць. Усё роўна з твае гульні з ёю нічога ня выйдзе. Дзе ты бачыў, сынку, каб Рыхлы паступіліся сваёю знатнасьцю ды зрадняліся з гэткімі, як мы? На нас-то яно-б нічагуткі ня значыла, а гэта людзі каразьлівыя, сябелюбныя. (Цішэй. Суцешна). А ён, ведаеш, сястрыца, усьміхнецца і адкажа: „Нічога, маці, мы з Палутаю знойдзем што зрабіць, каб не растацца адно з адным. Усе прашкоды пяройдзем. — Адно-б захацелі“. Тады я зацікаўлюся і пытаю ў яго: „А ці захочаце вы?“ — то Пятрусь ізноў адказвае: „Час пакажа“. Не, ён у мяне хлопец добры, шаноўны. Няма чаго на яго скардзіцца, мая сястрыца.

Ганна (здавольна ухмыляецца). А так, так. Вось калі, вось калі. Я-б дык гардавала-б такім сынам. Няўрокам яму быць сказана, і пекны, і разумны. Дарма, што вы жывеце ня гэтак ужо, каб завідна, а патом, глядзі, няма тае дзяўчыны ў вёсцы, каб не смакавала на ім вачэй… Ды ня толькі ў вёсцы, а і вазьмі самае Граева — і там нават, мяшчанкі зазіраюцца на яго ненарокам: любая-б пашла, каб толькі заікнуўся адно. А думаеш, Аўгенька, што Рыхлы, каб трохі ня гэткія яны ганорыстыя ўжо, не гаварылі-б з табою… Вось калі, вось калі. (Рухае на месцы. Паціскае плячыма. Разьзірае вакол).

Аўгеня (адмахвае рукою). Ды навошта ўжо нам з імі знацца? Нойдзем сабе параўне. За багатым не ганіся, а ліхога сьцеражыся.

Ганна (хрысьціцца). Ды гэтак яно: хай яны паміж добрых людзей прападуць! (На вуліцы ў правым баку чуцён п‘яны вясёлы крык-сьпеў. Сьпеў з кожным часам становіцца выразьней і гульчэй. Відаць, туды, адкуль ён нясецца, пакіравала некалькі мужчын і кабет з падросткамі).

Ганна (устае з прызьбы). Вось расьпяяўся, бадай Паўля, ужо насмактаўся ў Граеве і завёў сваю заўсёдную. (Песьня чутнее). Падыдзем к весьніцам, Аўгенка. (Бяжыць к весьніцам).

Аўгеня (паднімаецца). А заўся-галоў ён, гэты Паўля… Ну-ж, на яго цураха, і чалавек. Кожную нядзелю, кожнае сьвята пасьпее насмактацца. (Падходзяць к весьніцам, і ўдваіх абапіраюцца і паварочваюць