Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

работаю ня бачым. (Адварочваецца к хлопцам) Як-жа, хаця і ў праўду, вы да нас заблудзілі?

Гэля. Гэта не здарма. (Уладуе ў запечку).

Вінцэнт (падыходзіць к вулічнай лаве і садзіцца ўблізку к Гэлі). Чаму табе думаецца так? Якраз вельмі проста: ішлі — і зайшлі.

Матруна. То і дзякуй, вам, браточкі, за гэта. Вось пагуляеце ў нас у добрую пору. Можа гарбаты віпілі-б?

Вінцэнт. Э, не, не. Не клапацецеся, цётачка, дарэмна. Мне яна абрыдзела ўжо: цэлы дзень у канцылярыі сёньня цадзіў яе. От калі. Гэта-ж адна ад самых звычайных работ у нас: піць гарбату. А мо‘ ты Тодар ахвоч?

Тодар. Я так сама ад гарбаты да вас прыйшоў… Можа Ян хоча?

Матруна. То даруйце, хлопцы, лепшага нічога няма; зусім не спадзяваліся мы вас. Каб гэта мы ведалі, то… А цяпер ужо позна…

Вінцэнт і Тодар. Ну, што, вы, цётка, выдумалі. Як-бы і ў праўду такі мы госьці… Кіньце свае замеры.

Ян. Чаму, кіньце? Бяз гэтага не абыдзецца. Бяда толькі, што не ў пару папалі.

Гэля. Я дык заўсяды цягну-цягну Вінцэнта, а ён, упарты вельмі, адказваецца заўсёды наадрэз. Ці баіцца чагосьці, ці саромеецца йсьці да нас… Здаецца, ні таго, ні другога не павінен бы ўжо ты і спаганяць, а тота-ж аднак любіць фанабэрыцца… (Азіраецца на Вінцэнта). Мо‘ няпраўда?

Вінцэнт. Бо й няпраўда… А я іду, бо часу няма якраз тагды, калі ты завеш. А часам завеш ня вельмі ахвотна… Затое, як зачашчу, дык і сама ня рада будзеш: не адкосьніцеся ад мяне. Надазалю добра. (Тодар устае і йдзе к Яну, з якім аб чымсьці перашоптваюцца).

Матруна. Ой, не, сынок! Не надазоліш. Наадварот, рады вельмі будзем табе: хоцькі й жыві ў нас заўсяды. Кожны раз мы з Гэляю ўспамінаем у дваіх аб табе: чаму не заходзіць Вінцэнт, чаму не заходзіць Вінцэнт. Ян так сама падзякуе табе, калі будзеш прыходзіць. (Глядзіць на Тодара і Яна). А вы-ж што там нарахоўваецеся?

Ян. Думаем пасунуцца куды ў двух. Прайціся хаця — цэлы-ж тыдзень, нябось, верна служылі гаспадарству — чаму-б не спачыць хоць у суботу. Праўда, хлопцы?

Тодар і Вінцэнт. Ёсьць вядома. За век яшчэ напрацуемся.

Вінцэнт. Я-то, прызнацца, і ня дужа стаміўся за гэты тыдзень: якраз работы ў воласьці выпала мала.

Тодар. Ты, што нам аб табе казаць! Ты мне з Янам ня роўня: мы аратаі, горацешцы, а ты беларучка, шэршань, паўпанак. (Усе сьмяюцца). Бацьку маеш здаровага, маладога, двух братоў у сіле — ім давай яшчэ столькі зямлі — дык абробяць, а сам пануеш. А мы з Янам — ужо ня тое, браточку. Мой бацька стары, нямоглы, а Ян зусім бяз бацькі.