Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыць з вёскі. Гэта-ж, глядзі: да Палуты, гад, так пад‘ехаў, што ані рады. І што дзіва, што тая з ім так і ўецца.

Ян. Але.

Вінцэнт. А часамі яе бацькі ня ўшчуюць за гэта? Каб на майго бацьку, дык-бы ён у хату яе ня пусьціў-бы. А гэта… што і казаць!

Ян. Не, браце, і яе бацькі ўшчуюць, але яна не баіцца. „Забейце кажа, — а я Пятруся не пакіну“. Ну, дык як вы кажаце, варта-б яго сплавіць адсюль?

Вінцэнт. І… чаго многа казаць. На гэтым-жа тыдні яго возьмуць. Заўтра мой дзядзька якраз да станавога едзе па справе і там нагаворыць яму, што той ні хвілі не перачакае. Будзе і ціха і гладка.

Тодар. Толькі-б гэтае ціха і гладка было. Паміж намі…

Вінцэнт. Ніхто і ведаць ня будзе. Шыта-крыта. Цудныя, чаго талкаваць дарма. Але тады ўжо дык праз тыдзень і вясельле-б ігралі. Ня праўда, Ян, мо?

Ян. А так, ці йначай, то вясельле, думаецца мне, усё-ткі паграем… І ня трачу веры, што выграем у маю карысьць.

Тодар. Ды мо‘ з Палутаю шчэ?

Ян. А вядома… маю прычыны казаць… Бацькі, брат, цягнуць за мяне, так што ёй не настаяць на сваім. Авось яшчэ сплыжым гэтага заразу, тады…

Тодар. Калі гэтак — дык віншуем. (Падбягае і сіліцца падняць Яна).

Ян (вырываецца). Ша, хай ты спрахні, пакінь дурэць… (Бразгаюць дзьверы. Чуваць гутарка на двары). Вунь ідзе маці, мабыць. Пакінь.

Вінцэнт. Вядома, толькі так і трэба.

ЗЬЯВА 4-ая.
ЯН — ТОДАР — ВІНЦЭНТ — МАТРУНА — ГЭЛЯ.

Матруна. А ў нас, вось, і госьці. Нечакана… неспа-а-дзява-на-а… Добры вечар, даражэнькія!..

Гэля. Добры вечар.

Тодар і Вінцэнт. Вечар добры, цётачка.

Матруна (да Яна). Чаму-ж ты, сынку, нас не пазваў? Яны мо‘ ўжо й даўно сядзяць у нас? (Да хлопцаў). Як, дзеткі, ужо мо‘ даўно ў нас? (Ідзе к прыпечку й спыняецца. Гэля ўвіхаецца з ложкам, каб прыдаць яму лепшы выгляд).

Ян. Ня вельмі й даўно… Прышлі, неяк загутарыліся і не прыкмячаем часу. (Пахаджвае па хаце). А вы дзе былі?

Тодар і Вінцэнт. Нябось, з поля толькі што?

Матруна (пачынае завіхацца ў мыцельніку). Дзе вы бачылі, нябогі, з поля: вось з кароўмі ды коньмі на захлеўі распарадкоўваліся… Ня дай божа, каб да поўначы сядзець у полі. І так сьвету за