Старонка:Сцэнічныя творы (1923—1924). Кніжка 2.pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА 4-я.
АКСАНА і ДЗІЦЯ.

Аксана (падаючы на лаву). Божа мой! Божа мой!.. (Закрывае вочы рукамі. Пауза).

Дзіця. Мамка!

Аксана (устрахнуўшыся). Ты чаму ня сьпіш?.. Сьпі!..

Дзіця. Я не магу спаць. Я баюся.

Аксана. Ня бойся! Сьпі!

Дзіця. Мамачка! А куды гэта тата з Апанасам пана пацягнулі?

Аксана (з злосьцю). Нікуды. Ты гэта прысьніў.

Дзіця. Мамка! дык-жа я яшчэ ня спаў, я ўсё бачыў. Я бачыў, як татка з Апанасам вязалі пана…

Аксана. Сьпі, а то бізуном дастанеш. (Пауза).

Дзіця. Чуеце, мамка, нехта панскага каня адвязаў… Во, захроп конь і пусьціўся ў лес… Вось ужо і тупат заціхае…

Аксана. Сьпі, дзетка, сьпі! (За сцэнай чуваць стогн).

Дзіця. Мамка-галубка! А хто-ж гэта там у лесе стогне? (Бяжыць да Аксаны).

Аксана (туліць да сябе хлопчыка). Сьпі, нічога… Гэта так… Лес шуміць… (Пауза. Здалёк чуваць стрэл).

Дзіця. Мамка! А хто-ж гэта са стрэльбы страляе?

Аксана. Маўчы, маўчы, дзетка, гэта гром божы загрымеў па лесе. (Плача, да сябе туліць дзіця). Лес шуміць, дзетачка, лес шуміць…

ЗЬЯВА 5-я.
ТЫЯ-ж і АПАНАС (уваходзіць).

Аксана (ускочыўшы). Ужо?

Апанас. Ужо!

Аксана (пляснуўшы рукамі). Божанька ты мой! Што-ж цяпер будзе?

Апанас. За мужыка свайго ня бойся. Раман ужо пайшоў на балота. Яго хата скраю, ён нічога ня знае. Адказ за ўсё я нясу… Ніхто нічога ня ведае… Скажуць, што я забіў пана — дый вось усё!

Аксана. А куды-ж ты цяпер падзенешся?

Апанас. Не бядуй, Аксана! Што мне!.. (Уздыхаючы). Я адзін на сьвеце, мне не бяда, пайду ў лес… Набяру рухавых хлопцаў ды будзем гуляць… З лесу пачнем выходзіць уночы на вялікую дарогу ды заглядваць у панскія сядзібы. Такі, відаць, казаку лёс з роду прызначаны: бацькі гайдамачылі й яму тое самае на долю прышлося. Як Рамана ня будзе дома, прыду сюды ў гэту хату да цябе, Аксана!.. Ах, Аксана! Цябе па волі панскай поп з Раманам акруціў, ну, гэтакі лёс мусіць! Ніхто таго ня ведаў, што ў мяне было на сэрцы, як я бачыў, як пан над табой пацяшаўся, а пасьля загадаў Раману з табой